РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
І я
Я хадзіў дэманстраваць адзінства
У калёнах шчыльных, як сьцяна,
За сваё шчасьлівае дзяцінства
Дзякаваў зь відна і да цямна.
 
Дзякаваў таму,
Хто пыхкаў піпкай,
Быццам крэматорыем ручным.
Густа віўся над усьмешкай хліпкай
Лягерных кастроў ахвярны дым.
 
Маразы зьмяняліся адлігай,
За адлігай сьледам – маразы,
Час усё мудрыў над чорнай кнігай
I галіў па-свойму – ў два лязы.
 
Я лічу,
Шануючы турботы,
Да сівой дажыўшы барады,
Лепей шыць знава
Дыхтоўна боты,
Чым мяняць халявы,
Перады.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.