РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ідылія

Віталю Батлагу

 
Сьціхлая жнівеньская
Ноч у засьмяглай Малдове.
Аваднямі з каня
Валяцца зьнічкі доле.
 
Маці над возам пустым.
Сьпіць на зямлі жарабятка.
Крадзецца мякка паўз тын
Цень ад ляшчыны гарбаты.
 
Маці цягнуць свой воз,
Біць камяні капытамі.
Вырасьце малакасос
I палыну паспытае.
 
Будзе ламацца сьпіц
Сонечная саломка.
Ну, а пакуль
Хай сьпіць
Будучы конь салодка!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.