РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Маналёг зямлі на схіле двухтысячагодзьдзя
Я нямая, стэрылізаваная,
Я забітая хімікатамі,
Я асушаная, паралізаваная,
Са зьнявечанымі саванамі,
З сухарэчышчамі сукаватымі.
Я раблюся такой стэрыльнаю –
Ні лічынкі, ні чарвяка.
Нада мной цішыня магільная –
Ані жаўранка, ні крука,
На якім мог адчай павешацца.
Чорны крук
У блакіта ў сьцяне
Быў ды выпаў.
I вусьцішна мне –
Ні калгасьніца,
Ні памешчыца.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.