РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Певень першы раз прапяяў,
Змрок параніўся злосьцю дзідаў.
Ты спрыяў праяве з праяў,
Ты свайго Каліноўскага выдаў.
 
I другі раз голас падаў
Певень,
Золаку моцы стала.
Утаропіўся лёс-удаў,
Не ўбярог ты свайго Купалу.
 
Пракрычаў певень трэці раз,
Забалела сьвятлу на ўсходзе.
Голас твой нематой захрас,
Ты адрокся ад мовы,
Народзе.
 
Зьдзірванелі скрылі аральлі,
Разагнуўся загауты полаз.
Ці ўваскрэсьнеш духам калі,
Ці прыпомніш,
Які быў твой голас?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.