РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Хто каго пакідаў?
Трымаючы мацьней авоську,
Сабе гаворыць, як у сьне,
Дзядок:
– Не я пакінуў вёску,
Яна пакінула мяне.
 
Яна ўцякла за тыя межы,
Што трактар зьнёс за небакрай,
За тыя сіласныя вежы,
Дзе рай вяшчаў
Вароньні грай.
 
Усіх пакінула за тое,
Што ўсе зьняважылі яе.
А пад жалезнаю пятою,
Як пад магільнаю плітою,
Трава ў абразе не ўстае.
 
Спалілі смаляныя лавы,
Што ўсіх трымалі ля жытла.
 
«Сыходзіш, вёска, зь яснай явы», –
Сказаў Купала.
I сышла...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.