РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Жалоба
Пасьля чарнобыльскае навалы
На Беларусь прыпала
210 – з 300 –
Хірасім.
Хапіла ўсім.
 
Атам
Зрабіў Беларусь удавою.
А ва ўдавы
Не зачыняюцца хлявы,
Павыпушчана гавяда.
Статак пасьвіць бяда.
А ва ўдавы
Някошаныя паплавы
I пожні някошаныя,
Госьці запрошаныя
З ласкі бяды.
На Дзяды.
 
Маўклівы кат
Ня мыліць пятлі.
 
На нашай зямлі
Ці паўторыцца наш працяг?
Ці ў жарстве захаваецца сьлед?
Як стронцый трашчыць
У нашых касьцях,
Ці чуе сьвет?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.