РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Памінаю
На вачох маіх зьнікла стагоддзе,
У якім дазвалялася есьці
Усе азярное, рачное, лясное
I стаяць пад дажджом
З босаю галавою,
Каб крыху падрасьці.
 
На вачох маіх зьнікла стагоддзе,
У якім не былі гэтак людзі
Апраменены злосьцю, маною,
А хацелі яшчэ спачуваць
I спрыяць падобным да сябе
Пры жыцьці.
 
На вачох маіх зьнікла стагоддзе,
Дзе называлі па даўніх іменах
Кожную птушку, травінку, суседку,
Дзе ўмелі душой весяліцца
I апошнім дзяліцца ў бядзе,
Дзе мядзьведзь не з музэя
Задзіраў на лясіне метку,
I мёд цёк у казачніка
Па вусах і па барадзе.
 
Добрым словам любой парою
Пры нагодзе
Памінаю добрае старое
Стагоддзе.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.