РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Перакладаючы Барыса Пастарнака
З багавейнай боязьзю, са смакам
Падбіраю вобмацкам радкі,
Гутару з Барысам Пастарнакам,
Зябкі мост будую ўздоўж ракі.
 
Салавей-разбойнік словагаю
Аглушае, запрашае – і
Немагчымасьцю дапамагае
Посах угадаць у пугаўі.
 
Колькі б у туман ні гналі вы іх,
Пазнаюцца чоўны па стырнах.
Ступняў пяцістопных ямбаў вывіх
Адчуваў шалёны Пастарнак.
 
Ён над вершам панам запануе,
Бо радкі складаліся наўзрыдзь.
Я Паэту ціха прапаную
Беларускай мовай гаварыць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.