Аж сьмяялася сарока, Як з'арала баба гоні; Заяц спудзіўся ад вока, Ад гарбы падохлі коні. Аж лісіцы забрахалі, Як мужык грачыху рваў, Воўкі полудзень забралі, Як ён першы сноп вязаў. Баба люльку кура ў хаце, А мужык пярэ кашулі, Конь пасецца на лапаце, А на вербе растуць дулі. Ой, на прыпечку ў балоце Лавіў рыбку гаспадар, А пры выгане на плоце Хаваў грошы аліндар. Ой, нявестка цешчу любе, А сын бацьку шанаваў, На сабакі заяц трубе, Вінны доўг сам аддаваў!
|
|