РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Філёзаф
Са шпорамі, а басанож
Бярэ з налету крэпасьці.
Ў вялізнай кучы
Хоча ўсе ж
Да ісьціны дагрэбціся.
 
Сьвет на дасьвецьці будзіць ён,
Свой род вядзе з асьветнікаў.
Чуваць далёка шпораў звон –
Ідзе
Філёзаф сьметнікаў.
 
Крычыць,
Аж б'ецца блін аб блін,
Прыроду ўдасканальвае.
Зноў
Зерне ён знайшоў
Адзін
Рацыянальнае.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.