РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мая Бэатрычэ
Душа імкне у высі, кліча,
І ў высях зорачкай лунае.
Ля хваляў мутнага Дунаю
Здалося мне: Вы – Бэатрычэ.
 
З пашанаю сьвятой, глыбокай,
З душой узрушанай, бы хвалі,
Глядзеў на Вас я. Вы сьпявалі
Аб родных нівах сінявокіх.
 
У плыні песьні ціхазвоннай
Узьлёт красы я сэрцам вычуў;
Бо Вы – ня толькі Бэатрычэ,
Вы – мне здавалася – Мадонна.
 
Душа імкне кудысьці, кліча...
Куды? Я сэрцам адчуваю:
На бераг шустрага Дунаю,
Да Вас, Мадонна, Бэатрычэ.
 
13.V.1946 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.