РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сіні сон
Авечак душныя каралі
У гор на шорсткай гарлавіне
У сьне вятры перабіралі
I сьнілі сон свой
Сіні-сіні.
 
Сон сіні сьнілі
Пастаралі,
Што заблудзіліся ў даліне,
I рэчкі сінія,
Што бралі
Разьбег зьбялелы на вяршыні.
 
Нібы ружанец на Каране,
Ляжалі ў гор на гарлавіне
Авечак душныя каралі,
Аблудныя дакор лавілі.
 
Прызналі свой захмарны выган
Авечак душныя каралі,
I кожны паварот і выгін
Рачулак шыі паўтаралі.
 
Авечак душныя каралі
Вятры перабіралі сьмела.
Сінечу ў неба горы кралі,
I ціха сон-трава сінела...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.