РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Калі?
I сам не заўважыш ты,
Калі разьмяняў-такі
Каханьня свайго залаты
На марныя медзякі.
 
I будзеш жыць драбязой,
Здымаць чужыя куты,
Расу называць сьлязой
I пушчай густой кусты.
 
Застаўшыся далуках,
У неба працягнеш ксты.
I пойдзе хадзіць па руках
Даверу твайго залаты.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.