РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
А цяпер мне і падумаць дзіка,
Што цябе калісьці не было, –
Добры дзень,
Унучка Дамініка –
Воч маіх апошняе сьвятло.
 
Радуюся ўсьмешцы, плачу, крыку,
Тытулу шаноўнейшаму – дзед.
I малюся: ўнучку Дамініку
I пасьля мяне ня ўкрыўдзі, сьвет!
 
Ланцугу жыцьця хапае зьвеньняў
Звычкі навязаць,
Каб не ўцяклі.
Зьмена прозьвішчаў і пакаленьняў,
Перамена мейсцаў на зямлі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.