РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Тралейбус прыстоіў
Ля каштанаў на скрыжаваньні.
I каштан кулачком калючым
Грукнуў у дах тралейбусу.
Некалі на скразьняковых палутарках
Езьдзіць часта даводзілася
I, каб папрасіць шафёра спыніцца,
Трэба было малаціць кулаччом
Па драўляным дашку кабінкі.
Дык, можа, гэта з каштанаў нехта
Захацеў тралейбус спыніць,
Каб паехаць туды,
Дзе цёпла і дзе зялёна.
Каб уцячы з голай восені.
А раптам нехта з маіх сяброў
Пасьпеў каштанам сукаватым вырасьці
I захацеў са мной у тралейбусе разам
Праехацца ў маладую
Захмялелую восень,
Як некалі.
А як зразумеў намер каштана
Тралейбусьнік?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.