РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Палачка-стукалачка
– Стук-стук, Коля!
Стук-стук, Міця!
– Дзеткі, ў школе
Не шуміце!
 
Палачка-стукалачка –
Гульня дзіцячая.
Дарослыя глядзелі,
Дарослыя пабачылі,
Што гэта вельмі проста
Застукаць і суседа,
I дружбака,
Бо ў КДБ рука
Такая, што ні сьледу
Ня будзе ад суседа,
Няцяжка дружбаку
Ў сырым заснуць пяску.
 
– Стук-стук, Мікола!
Круціцца кола.
– Стук-стук, Мікіта!
У крыві шэрая сьвіта.
– Стук-стук, Васіль!
Заплакаў кавыль.
– Стук-стук, Марысіца!
Чэкіст ня хрысьціцца.
 
Чырвоны ад крыві,
Гарачы ад сьлёз
У камунізм ляці, паравоз,
Коламі стукачы!
Мільёнаў лёс
Застукалі стукачы.
Ляціць паравоз
Па касьцях разлук
У плачах, лямантах, крыках.
Толькі чуваць на стыках:
Стук-стук, стук-стук, стук-стук.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.