На ты лепей з Богам і з маці. Чужое, халоднае Вы, Як тыя пустыя палаці, Дзе ні перыны, ні травы. На ты са шпакамі шпакоўня, На ты з каранямі віры, На ты з паднявольным катоўня, На ты з морам вецер сыры. Калі ў цішыні дамавіны Ашчэраць да дзяснаў раты, З жывіцай яшчэ габлявіны Зь нябожчыкам будуць на ты. Жывы ў здрадным плоцевым грыме Сьпяшаецца, вязень вярсты, А змоўкне – I дол яго прыме, Бо з прахам няўмольнасьць на ты.
|
|