РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Нічога мой імгненьня лёс
На лёгкіх шалях часу не заважыць,
Ніхто майго зьнікненьня не заўважыць.
Імчыць сабе жыцьця вясёлы воз.
 
Як пасылала ў сьвет мяне,
Настрой, відаць, някепскі вечнасць мела.
I мне ў жыцьці было куляцца сьмела,
Пачуўшы першы гром на ярыне.
 
Наіўнай радасьці пасла,
Мяне надзея мела на прыкмеце.
I ад мяне сьлед застанецца ў сьвеце,
Як на вадзе ад летуценнага вясла.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.