РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прадчуваньне вясны
Бяроза голая, як ісьціна,
Ды сок прачнуўся пад карой,
Шукаючы вясёла выйсьця на
Прасьцяг,
Сьвятлейшы за настрой.
 
I сакавік халоднай глоткаю
Ураньні з конаўкі глыне, –
Аж у бярозы па сьпіне
Мурашкі пабягуць
Салодкія...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.