РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бальзам вясны
Блакітны пыл цярусіцца з вышыняў,
Мігціць, хвалюецца блакітны пыл.
Найчульшых струн кранаецца пашчотна
І будзіць звон найчульшых струн.
 
Палойкі кос расьпешчанага сонца
Струменяць золата – палойкі кос.
Бальзам вясны ліецца хмельнай брагай,
П’яніць душу бальзам вясны.
 
26.IV.1949 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.