 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ад прадзедаў спакон вякоў Мне засталася спадчына; Паміж сваіх і чужакоў Яна мне ласкай матчынай. Аб ёй мне баюць казкі-сны Вясеньнія праталіны, I лесу шэлест верасны, I ў полі дуб апалены. Аб ёй мне будзіць успамін На ліпе бусел клёкатам I той стары амшалы тын, Што лёг ля вёсак покатам; I тое нуднае ягнят Бляяньне-зоў на пасьбішчы, I крык вароніных грамад На могілкавым кладзьбішчы. I ў белы дзень, і ў чорну ноч Я ўсьцяж раблю агледзіны, Ці гэты скарб ня збрыў дзе проч, Ці трутнем ён ня зьедзены. Нашу яго ў жывой душы, Як вечны сьветач-полымя, Што сярод цемры і глушы Мне сьвеціць між вандоламі. Жыве зь ім дум маіх сям’я I сьніць зь ім сны нязводныя... Завецца ж спадчына мая Ўсяго Старонкай Роднаю.
1918
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2021. Беларусь, Менск.
|
|
|