 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Зь вішнёвых хмар на ледзяной гітары Заплакала зара па сонечнай вясьне, I быццам зь вёснамі разьвеяныя мары На успамін застылі на вакне. Куды пайшло, куды ўсё паляцела, Чаму загінула, ня кінуўшы сьлядоў, Чаму застыла ўсё – заледзянела Ў туманнай шэрані засьнежаных палёў? Так і ў жыцьці – разьвеяныя вёсны Тумана крыюцца ў завеях залатых, I замярзаюць сонечныя вёслы На паўпуці ў каралях ледзяных... Ты гаварыла, Ты мне гаварыла: – Наш просты шлях ня зьвяжуць туманы – Што ты душу і сэрца падарыла У шыпучы кубак сонечнай вясны. Чаму ж так неба вычарніла хмары, Чаму згарэла сонечная сінь, Чаму, любімая, на ледзяной гітары Ты адпяваеш сонечныя дні? Чаму замёрзьлі сонечныя вёслы На паўпуці ў каралях ледзяных, Чаму ружовыя разьветрыліся вёсны I нашы сьцежкі вяжуць туманы?.. Зь вішнёвых хмар на ледзяной гітары Заплакала зара па сонечнай вясьне, I быццам зь вёснамі разьвеяныя мары На успамін застылі на вакне.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|