 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Задыміўся імжою сыр-бор, Дробны дожджык-туман заімжыўся... Мне прысьніўся квяцісты прастор, Мне наш край беларускі прысьніўся. Бачу сон: Дзе у цемры вякоў Смуткавалі рачныя затоны, Зьняты палкія душы з крыжоў, I няма ні жальбы, ні праклёнаў. I вось тут, дзе ня рускую Русь Прадавала паном Кацярына, Прамяняў селянін-беларус Сашнікі і саху на машыну. У вячэрнюю цемру і стынь Не палае лучына у хаце, Памяняў беларус-селянін Сінявую страху на палацы. I пад новай жалезнай страхой, Дзе спляліся сьвітальныя цені, Нарадзіўся Шэксьпір і Талстой, Засьпяваў беларускі Ясенін... . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Мы ідзем не плятні апяваць, Мы складаем паэмы машынам... О, краіна – азёрная гладзь, О, мая дарагая краіна...
1927 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|