РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Маладым
Хай вас клічуць зялёнаю парасьцю, –
Не крыўдуйце! бо так яно й ёсьць.
Але добра, як з мудраю старасьцю
Ў цеснай дружбе жыве маладосьць.
 
Што прайшло, не кацілася покатам
У багатым старэйшых жыцьці,
А сабрана ў скарбніцу; і вопыт той
Старасьць хоча да вас данясьці.
 
І, хто п’е гэты вопыт, як сокі
П’е з багатай зямлі маладняк,
Той расьце і магутны й высокі
Штогадзіны, ня толькі штодня.
 
Хай вас клічуць зялёнаю парасьцю...
Покуль сілы у вас яшчэ ёсьць.
Падружыцеся з мудраю старасьцю,
Каб ня траціць дарма маладосьць.
 
14.I.1949 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.