РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Маленькаму сябру
Маленькі сябра, любы мой!
Тваім сяброўствам я сагрэты...
Сваёю чыстаю душой
Ты зразумеў душу паэты,
 
Мне слоў звычайных не стае,
Каб перадаць мае пачуцьці...
Гляджу на забаўкі твае,
І думка рве гадоў акуцьці.
 
Лістаю дні, гады свае;
І прада мной, бы на экране,
Маё маленства паўстае
І болем сэрца маё раніць.
 
Я шчасьлівейшы быў, як ты,
Ня меў хоць забавак і цацак:
Я мог – дзіцёнак беднаты –
Прыродай роднай забаўляцца.
 
Я піў Радзімы пах лясны
І сьпеў птушыны на сьвітаньні,
А ты, у дні свае вясны, –
Атруту горкую выгнаньня.
 
Таму і думкі ўсе мае,
І сэрца боль мне смуціць,
І слоў звычайных не стае,
Каб перадаць мае пачуцьці.
 
30 IV.1946 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.