РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Я люблю
Я люблю ўсходы нашых палеткаў,
І спавітыя ў зелень лугі,
І шум бору пануры, глухі,
І шаптаньне крынічнае ўлетку...
 
Я люблю упрыгожану ў мхі
Нашу вёску – сваёй крыўды сьведку,
Свой народ – гэту зьвяўшую кветку,
Цэлы край – родны мне й дарагі.
 
Я люблю ясны вочы і грудзі
І стан гібкі дзяўчыны-красы:
Аб ёй брэджу на яве і ў сьне.
 
Я люблю і заву, бы ў нялюдзьдзі, –
Чуюць кліч мой сухія лясы,
Кліч: хто ж любіць, хто любіць мяне?
 
1912
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.