Мой мілы таварыш, мой лётчык, Вазьмі ты з сабою мяне! Я – ведай – вялікі ўжо хлопчык I ўмею ўжо лётаць у сьне. Мне мама сягоньня казала, Што стукнула мне ўжо сем год, Табе гэта, можа, і мала, А мне ляцець толькі ў палёт. Мне ўжо надакучыла дома – Ў дзіцячы хадзі адно сад, А так паглядзеў бы, вядома, На іншы парадак і лад. Вазьмі ж мяне, лётчык, хачу я Пабыць у людзях, паглядзець, Як месяц на небе начуе, Як блукае ў лесе мядзьведзь, Як сьвецяцца ночкаю зоры, А днём не відаць іх чаму, Як рэчкі ў далёкія моры Улетку плывуць і ўзіму. На моры зірнуць хоць раз вокам, Як ходзяць па іх караблі, Ляцеці далёка, высока Ды так пабываць і ў Крамлі. I там з-пад нябеснае далі, Грымнуць громка ўсімі грудзьмі: – Дзень добры таварыш наш Сталін! Паклон з самалёта прымі! Вось гэтак у добрым здароўі Мы будзем ляцець і ляцець. Вазьмі ж мяне, лётчык, з сабою, Ня будзеш ты клопату мець!
1935
|
|