РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мікіта і валы
Байка
Ці летась, ці залетась, тут ці там –
      Штось мне няўцям,
      Ляшыў Мікіта
      Жыта,
      I, як на злосьць, яму адну
      Валы скрывілі баразну.
Вось ён і стаў (хоць добра йшлі ўсё лета)
      Ім выгаварываці гэта:
      «Я вас, – так кажа, – як магу
      I сьцерагу,
      Сам недасплю,
      А вас кармлю:
      Трасяначкай зімою,
Улетку траўкай лугавою,
      Штодня вадзіцы
      Даю з крыніцы.
А вы што мне? – Бязбожна
      Крыўляеце барозны,
      Хоць і няможна
      Ўсё такое»...
Валы пад тое:
      «Мы б мо і не крыўлялі,
Каб павадоў, ярма і пуг ня зналі».
 
1910
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.