РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Пятрусь Броўка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Такая і мне ўжо часіна прыпала,
Што сэрцам разважыш, як глянеш назад, —
Пражыў, перайшоў ты, як кажуць, нямала,
Пабачыў на сьвеце цікавага шмат!
 
А вось каб спыталі, чаму я зайздрошчу,
Чаго б я найболей хацеў у жыцьці?
Сказаў бы: дзіцяці дапытлівым вочам,
Што толькі імкнуцца да сэнсу дайсьці.
 
Яму цераз годы дзіцячага плачу,
Пайшоўшы ў далекі свой шлях па зямлі,
Такое, відаць, давядзецца пабачыць,
Аб чым толькі марыць мы прагна маглі.
 
Хацелася б з новым прайсьці чалавекам,
Яшчэ раз уцеху ад працы адчуць,
Каб з гэтай паловы дваццатага веку
У век надыходзячы хоць зазірнуць!
 
1954
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.