 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Вось пастух ужо стадка гоніць; Вол бушуе і раве. Вёска ходзіць і гамоніць, Толькі рэха ў лесе йдзе. З комін дым падняўся ўгору; Люд сьцякаецца з работ... Эх, люблю я гэту пору, Як з палёў ідзе народ! Мне іх песьні сэрцу мілы, Хоць і многа ў іх нуды. Некісь жаль казыча жылы, Як заграюць дудары. Сьвіст за сьвістам так і льецца, Як Палесьсе, без канца; Як хто плача, мне здаецца, Як сьляза цячэ зь ліца. А сабакі ім ўтуруюць... Дудка плача, дудка мрэ... Як ніколі не гаруюць, Як бяда іх не бярэ!
1908
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|