 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Зноў павеяла турмою, Згасьлі ў змрочнасьці агні, I гаротнай чарадою Нудна цягнуцца нам дні. Зноў абшарпаныя сьцены, Зьвяга цяжкіх ланцугоў, I няма ніякай зьмены Ў гэтым холадзе муроў. Ды няхай тут плача доля Без уцехі і надзей: Тым дарожай будзе воля, Час сьвітаньня весялей.
1910
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|