РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Якуб Колас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У судзе
Янку прыгавор чытае
Член акружнага суда:
 
«Суд праўдзівым палагае
За праступак, што Дуда
Учыніў па добрай волі,
Ў цьвёрдай памяці, вуме, –
За пакражу жыта ў полі
Пратрымаць год у турме!..»
– А турму ты як адбудзеш, –
Кажа член, каб горш кальнуць, –
Дык правоў ты мець ня будзеш,
Нават соцкім не зьбяруць!
 
Пакланіўся, асьцярожна
Янка члена стаў пытаць:
– Мой паночку! Ці ня можна
Тых правоў і з сына зьняць?
 
1910
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.