РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Якуб Колас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Закліканьне вясны
Ты прыйдзі, вясна жаданая,
      Прыйдзі!
Гукам жыцьця, песьняй працы
      Загудзі.
 
На узгоркі, на нізіначкі
      Зірні,
Сон трывожны, сон цяжкі наш
      Разгані.
 
Ты нясі нам радасьць, сілачку
      Нясі,
Нашу ленасьць і нядбаласьць
      Атрасі.
 
Ты ляці на крыльлях выраю
      Скарэй,
Абласкай цяплом пахілых,
      Абагрэй.
 
Наша жыцьце, нашу долечку
      Пабач,
Над жытамі цёплым дожджыкам
      Заплач.
 
Пракаціся громам-грукам
      Угары.
Ты ідзі, нясі цудоўныя
      Дары.
 
Узбагаць ты добрым засевам
      Наш край.
Ты прыйдзі і з вамі дружна
      Засьпявай.
 
Ўскалыхні ты струны сэрцайка
      Жывей,
Каб было нам жыць ва сьвеце
      Весялей.
 
Дык ідзі да вас, жаданая,
      Ідзі,
Раскатурхай вашу дрэму,
      Абудзі!
 
1912
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.