Прыйшоў мой час падацца далей, А ў сэрцы смутак, неспакой: Я разлучаюся з той хваляй, Што сагравала цеплынёй, Жывіла добрыя парывы І аздабляла мае дні. Я ёй скажу, як друг зычлівы: «Плыві на яснай глыбіні!» Мне цяжка-цяжка, горка-горка, Калі падумаю, што я Ня стрэну больш Вас, мая зорка, Вясна апошняя мая! Што ж мне сказаць на разьвітаньне Прад тым, як рушыць у свой край? Скажу – сагрэй мой час зьмярканьня І аб сабе мне весьць падай.
1943
|
|