РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Якуб Колас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
І неба хмурна пазірае,
Спусьціўшы ўніз туман-імжу,
І кропіць дождж без канца-краю,
А пра сябе я што скажу?
 
І мне нявесела. Спакою
Ня знае сэрца ўжо даўно.
Нецерпяліваю рукою
Разьбіта цэльнасьці зьвяно.
 
Я ж тую руку з сэрцам шчырым
Благаслаўляў, як Божы дар.
Ня ведаў я, што стаў над вірам,
Дзе шмат прапала маіх мар.
 
І знаю я, што больш ня стрэну
Сугучнай сэрцу цеплыні,
Бо не прайду я тую сьцену,
Што засланіла мае дні.
 
Спаткаўся нібы з роднай хваляй,
Ды кінут ёю на пясок.
Ну што ж? Пайду ў раздум’і далей,
Хоць смутак-жаль мой і глыбок.
 
1943
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.