РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Якуб Колас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зімой у Балачанцы
Пад белай страхою стаіўся пасёлак,
      Прымоўклі навокал лясы,
Мільёны, мільярды халодных вясёлак
      Убралі сьнягоў абрусы.
 
І колькі тут ясных, бліскучых іскрынак
      На сьнезе марозным, сухім!
Як ціха! Як соладак тут адпачынак
      Між лесу ў пасёлку глухім!
 
Мы так разважалі і так успрымалі
      Спакой неабыклы і глуш,
І несьлі далёка нявідныя хвалі
      Суладнасьць і згоду дзьвюх душ.
 
За днямі дні пойдуць звычайнай дарогай,
      Нібы несупынны струмень...
Мой дружа! Нам радаснай песьняй з былога
      У памяці ўстане той дзень.
 
1947
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2023. Беларусь, Менск.