РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда першага беларускага вандроўніка
...На сонцы нежывым вісяць нябёсы,
Нібы на залатым цьвіку карціна,
Дзе воблакі, як белыя бярозы,
Плывуць адтуль, дзе ёсьць твая Айчына.
А дзе Айчына ёсьць, там ёсьць надзея
На сьветлае, на роднае, жывое,
Якое ў лютую зіму сагрэе
І шлях падкажа з далечы чужое.
І ты глядзіш на воблакі з Айчыны,
Нібы глядзіш на ручнікі Алёны,
Што па рацэ праз дальнія краіны
Плывуць спакойна ў акіян сьцюдзёны.
І тут, ля белых хваляў акіяна,
Якія ліжуць, быццам лёд, нябёсы, –
Цячэ твой шлях, спакон наканаваны,
Як па шчацэ Хрыста сьляпыя сьлёзы...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.