РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда дваіх
Сьцішэла ўсё наўкол, нібы памёрла,
І сонца, як разрэзанае горла,
Афарбавала чырваньню азёры,
Дзе рыба засьвяцілася, як зоры,
Што ноччу падалі, нібыта росы
З высокай беларускае бярозы...
 
Заціхла ўсё і зноўку ажыло,
І сонца, нібы ружа, зацьвіло
І асьвяціла возера глыбіні,
Дзе рыба, як пралітае сьвятло,
Плыве і ў адзіноце соннай стыне...
 
Яны на сонца раньняе глядзелі
І гэты сьвет па-свойму разумелі,
Дзе цішыня, нібыта ўсё памёрла,
І сонца, як разрэзанае горла...
І сонца, нібы ружа, зацьвітала...
 
І вой маўчаў, і панначка маўчала.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.