РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда разьвітаньня
Трымаецца неба на зорках,
Нібы на іржавых цьвіках.
І ты, нібы Гарсія Лорка,
Сумуеш па доўгіх начах,
Якія ты ў вершы складаеш,
Нібыта зьбіраеш букет
Дзяўчыне, якую кахаеш,
Якая прамовіла: «Нет...»
 
Далёка, як Афрыка, мора,
Як неба, як зоркі ў вакне.
Далёка, як тое, што ўчора
Было нібы сонца ў віне.
Вярнуцца назад немагчыма,
Нібыта згарэць і ажыць,
Бо вечная толькі Радзіма
І кроў на ахвярным крыжы...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.