РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Лісьце
Восень прайшла пералескамі,
Па няголеным ржышчы ніў,
Чырвонымі арабескамі
Лісьце лес ураніў.
Глянь на зямлю залатую,
Пяшчотную, сумную, чыстую,
Нехта па ёй вандруе,
Ў паветра ўзьнімаючы лісьце.
Струменьчыкам тонкім лісьце.
Медзь на азёрах сплывае,
Сум у небе імглістым...
Як песьня, з галін зьлятае
Лісьце, лісьце,
Залацістае лісьце,
Сто лісьцяў,
Дзесяць лісьцяў,
Ліст.
 
1957
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.