РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Прыйшлі сябры і мне сказалі, што мяне
Яны ўжо прадалі па выгаднай цане
І засталося толькі вершы ўсе спаліць,
Каб можна ім было спакойна жыць.
І я ў адказ ня змог нічога ім сказаць,
Але й ня стаў ім раптам ногі цалаваць,
А выйшаў з хаты, быццам рэчка зь берагоў,
І ў невядомы сьвет, нібы ў агонь, пайшоў.
І ўсьлед, як д’яблы, засьмяяліся сябры,
Нібы каменьне пакацілася з гары
Мне ўсьлед, і я спыніўся, быццам скамянеў,
І на сябе, нібы ў люстэрка, паглядзеў
І ўбачыў раптам, што мяне няма нідзе
І сьледам аніхто за мною не ідзе,
А там далёка, на высокае гары,
Стаяць, як помнікі, самотныя сябры,
Што ўчора прадалі па выгаднай цане
Сябе, а думалі, што прадалі мяне...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.