РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Песьні слухаю, і піва п’ю,
І жыцьцё вар’яцкае люблю,
Быццам любіць чорны пісталет
Малады наіўны інсургент,
Што загіне раніцай – і сьнег
Замяце яго, нібыта грэх
Замяце, і прыйдзе воўк стары,
І ня вернуцца назад сябры...
І мне хопіць піва, каб сьлязой
Асьвяціцца ў вечнасьці начной,
І сябе хоць крыху зразумець,
І ў сябе, нібы ў агонь, глядзець,
Слухаць песьні і ўцякаць зь зімы,
Быццам інсургент – з турмы...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.