РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Праз ноч, як праз далеч, імчыцца цягнік
І крэсьліць цямнечу, нібы чарнавік
Санэта, які я табе прысьвяціў,
Нібыта душу пад замок пасадзіў.
А ў тым цягніку, адзінокая, ты
Вяртаесься ў сьвет, дзе на рэчках масты
Табе збудавалі анёлы мае.
За вокнамі вецер, як скрыпка, пяе
І плача, патрэбных ня знаючы слоў,
Зь бяроз абтрасае маіх салаўёў,
Якіх я паслаў, каб сустрэлі цябе,
Яны ж скамянелі ў нязнанай журбе...
 
Але ўсё ж імчыцца, імчыцца цягнік,
Нібыта з душы пра каханьне мой крык...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.