Ты далёка, як тое, што будзе праз год, І таму я самотны, нібы параход, Што на беразе ціхім, як прывід, стаіць. Я гляджу на ваду – і ня бачу вады, Бачу белыя хвалі, бы ў кветках сады, У якія ня заўтра з табой нам хадзіць. Хутка час праляціць, ды ня ўсё праміне, І самота мая не патоне ў віне – Ты далёка, як тое, што будзе праз год. І пайду я ў ваду, і зраблюся вадой, Белай птушкай ты будзеш лятаць нада мной, І на беразе будзе стаяць параход.
|
|