РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Яшчэ ўсё можна нам з табой зьмяніць
І словы не сказаныя сказаць,
І можаш ты мяне 'шчэ палюбіць,
Калі ўжо немагчыма пакахаць.
 
І гэты сьвет, дзе мы з табой жывём,
Ня будзе клеткай залатой для нас.
І мост у рай ахопіцца агнём
І нам асьвеціць наш з табою час.
 
Яшчэ ўсё можна нам з табой зьмяніць...
Ды рвецца шлях, як Арыядны ніць...
І я цяпер адзін, і ты адна.
 
І можаш ты мяне 'шчэ палюбіць...
І я магу ўжо больш віна ня піць...
Ды чорны дзень між намі, як сьцяна.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.