РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Гэты дзень праляцеў, як страла...
Гэты дзень прашумеў, як трава...
Ты са мной у царкве не была,
І самотна стаяла царква.
 
Гэты дзень як сусьветны пажар,
Гэты дзень як сусьветны патоп.
І анёлы глядзелі з-за хмар,
І вясна цалавала мне лоб.
 
Я на крыж, як на долю, глядзеў
І душой да анёлаў ляцеў
І ня знаў дзе цябе адшукаць.
 
Гэты дзень праляцеў, як страла...
Гэты дзень як царква безь сьвятла...
І мне ўсьлед нашы дзеці глядзяць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.