РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда Яські Шніпа
1866–1914
Як павуціна, чорныя акопы
У мёртвым сьнезе пасярод Эўропы.
І прад табой і за табой вайна,
Нібы з агню сусьветная сьцяна,
Якую не прайсьці табе, і ты
Ляціш у сьнег, нібы снарад пусты,
Які ўжо не спатрэбіцца нікому.
І кроў зь цябе, нібы сьцяга дадому,
У сьнег цячэ счарнелы вінавата.
Няма цябе, і ўжо няма салдата.
Ёсьць толькі сьмерць, што пасярод Эўропы,
Як павуціну, чорныя акопы
Парасьцягнула ў сьнезе і ў крыві.
Ты жыць хацеў... У памяці жыві
І ў шуме траў, і ў цішы валуноў,
Дзе і твая ёсьць за Айчыну кроў...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.