 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Баляда Анатоля Шніпа
|
1931
|
Работа... Самота... Работа... Самота... І кожны твой дзень пачынаецца зноў, Нібыта з малітвы да Бога, з работы Спрадвечнай, як нашае вечнасьці кроў, Што ў жылах агнёва пульсуе тваіх І помніць раздольле стагодзьдзяў былых, Дзе нашыя продкі жылі, паміралі За гэту зямлю і за гэтую выш, Куды вечарамі задумна глядзіш І бачыш сваю невыказную далеч... Я побач з табою маўкліва сяджу І ў неба таксама на зоры гляджу, Нібыта між зорак наш замак шукаю, Куды нам вярнуцца і плакаць па тым, Што ўсё, што мінула, – яно нібы дым Самотнага, роднага, любага краю, Дзе мы ўсе жывём і дзе мы ўсе жылі, Нібыта ўначы над агнём матылі...
4.XII.2005–3.II.2006
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|