РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Гэты сьвет прыдумалі ня мы,
І яго не перайначыць нам.
Нехта сёньня вернецца зь зімы,
Нехта ўжо ў зіму пакрочыць сам.
 
Вырасьце на валуне трава,
І валун схаваецца ў траве.
Воблака ў нябёсах, як царква,
Зь веку ў век спакойна праплыве.
 
І мы ўбачым, як жыцьцё ідзе,
І ня ўбачым анічога мы.
Нехта ў леце сёньня прападзе,
Нехта заўтра вернецца з турмы...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.