РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У гэтым сьвеце немагчыма жыць,
Таму і паміраем мы штохвілі.
Нам гэты сьвет, нібы агонь, любіць,
Любіць, як матылі агонь любілі...
І ты гаворыш мне, што я дзівак
І веру, што збываюцца жаданьні,
Ды і наогул, я жыву ня так,
Як трэба жыць пад зоркаю каханьня.
І я нічога не магу зрабіць,
Каб гэты сьвет спакойна разьлюбіць
І адысьці туды, дзе невядома,
Ці буду я ў гасьцях, ці буду дома...
А ў гэтым сьвеце немагчыма жыць,
Ды мы жывём і радуемся шчыра,
Што можам сьвет, нібы агонь, любіць,
Не разьлюбіўшы, адлятаць у Вырай...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.